Названая самая прадаваная марка аўтамабіля ў Еўропе
15- 24.06.2025, 18:20
- 25,418

У дзясятцы , у асноўным, мадэлі еўрапейскіх марак.
Самым прадаваным аўтамабілем у Еўропе другі месяц запар стаў французскі хэтчбэк Renault Clio, паведаміў «Автостат» са спасылкай на звесткі даследчай кампаніі Jato.
У траўні 2025 года ў ЕЗ рэалізавалі 21163 такіх аўто, што на 12% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.
Поўны топ-10 самых прадаваных аўтамабіляў у Еўропе ў траўні выглядае наступным чынам:
Renault Clio (21163 шт; +12%);
Dacia Sandero (19948 шт; +3%);
Volkswagen T-Roc (18420 шт; -10%);
Peugeot 208 (16485 шт; +6%);
Volkswagen Golf (15987 шт; -18%);
Peugeot 2008 (15712 шт; -2%);
Volkswagen Tiguan (15313 шт; +16%);
Dacia Duster (15215 шт; +13%);
Toyota Yaris Cross (15178 шт; +8%);
Citroen C3 (14510 шт; -8%).