27 чэрвеня 2025, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт расейскай электраэнэргіі ў Кітай абрынуўся на 44 адсоткі

1
Экспарт расейскай электраэнэргіі ў Кітай абрынуўся на 44 адсоткі

Падрабязнасці.

Дзяржэнэргахолдынг «ІнтэрРАА» бачыць падзенне экспарту электраэнэргіі з РФ на 4% з пачатку гэтага года і чакае такога ж зніжэння па яго выніках праз скарачэнне паставак у Кітай, паведамляе The Moscow Times са спасылкай на заяву кіраўніка кампаніі Сяргея Дрэгваля.

«ІнтэрРАА» – манапольны аператар экспарту-імпарту расейскай электраэнэргіі – летась скараціў пастаўкі на 17,6% да 8,53 мільярда кілават-гадзін, бо рэжымна-балансавыя абмежаванні ў энэргасістэме Далёкага Усходу не дазвалялі экспарт у Кітай. Амаль 54% экспартных паставак у 2024 годзе прыпала на долю Казахстана, які з 2023 года стаў буйнейшым рынкам збыту.

«Агульны экспарт электраэнэргіі з пачатку года на сярэдзіну чэрвеня нязначна знізіўся - прыкладна на 4%. У асноўным праз скарачэнне экспарту ў Кітай. Асноўныя пастаўкі - Казахстан і Манголія, тут мы чакаем захавання высокіх аб'ёмаў экспарту. За год чакаем (экспарт) прыкладна таксама - мінус 4%», - сказаў Дрэгваль журналістам, дадаўшы, што пастаўкі будуць залежаць ад шэрагу фактараў, у тым ліку коштаў на расейскім і замежных энэргарынках, курсу рубля.

Са слоў кіраўніка «ІнтэрРАА», з пачатку года экспарт у Кітай ужо ўпаў на 44%.

«Звязана гэта з увядзеннем абмежаванняў на экспарт электраэнэргіі на фоне хуткага росту энэргаспажывання ў энэргасістэме Далёкага Усходу і недастатковым запасам гідрарэсурсаў у вадасховішчах ГЭС на ўсходзе краіны».

«Улічваючы гэтыя абмежаванні, мы вымушаныя прагназаваць, што пастаўка электраэнэргіі ў Кітай сёлета апынецца ніжэйшай за ўзровень 2024 года», — сказаў Дрэгваль.

Холдынг, які валодае магутнасцямі генеравання ў Расеі і за мяжой, чакае рост вытворчасці электраэнэргіі на расейскіх актывах сёлета прыкладна на 1-2%, сказаў кіраўнік кампаніі.

У першым паўгоддзі вытворчасць у РФ чакаецца на ўзроўні 65 мільярдаў кілават-гадзін, што на 2% вышэй за мінулагодні ўзровень, дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »