25 чэрвеня 2025, Серада, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абвясціў дзяржаўнай таямніцай планы мабілізацыі эканомікі

6
Пуцін абвясціў дзяржаўнай таямніцай планы мабілізацыі эканомікі

У агульнай колькасці пералік аднесеных да дзяржтаямніцы звестак налічвае 119 пунктаў.

Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб змяненні пераліку звестак, якія адносяцца да дзяржаўнай таямніцы, паведамляе The Moscow Times.

Згодна з дакументам, які апублікаваны на партале прававой інфармацыі, з гэтага часу дзяржтаямніцай будуць з'яўляцца «звесткі, якія раскрываюць асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі ў Расейскай Федэрацыі».

Гаворка ідзе пра эканамічную мабілізацыю, вынікае з указу: адпаведны пункт – «33-1» – Пуцін уключыў у раздзел II пераліку сакрэтнай інфармацыі, які называе «Звесткі ў галіне эканомікі, навукі і тэхнікі». Адказным за распараджэнне дзяржтаямніцай у сферы дзяржпалітыкі мабілізацыі Пуцін прызначыў Галоўную ўправу спецыяльных праграмаў прэзідэнта РФ.

У агульнай колькасці пералік аднесеных да дзяржтаямніцы звестак налічвае 119 пунктаў. З іх 28 адносяцца да ваеннай інфармацыі, 40 – да эканомікі, навукі і тэхнікі, 15 – да знешняй палітыкі і эканомікі і яшчэ 36 – да выведнай, контрвыведніцкай і аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Сярод іншага, дзяржтаямніцай з'яўляюцца «звесткі пра паказнікі, якія вызначаюць падрыхтоўку эканомікі да ўстойлівага функцыянавання ў ваенны час», «звесткі пра мабілізацыйную падрыхтоўку і мабілізацыю органаў дзяржаўнай улады», «звесткі пра мабілізацыйныя магутнасці ў вытворчасці прадукцыі агульнага ўжывання», «звесткі пра падрыхтоўку і пра выкарыстанне рэсурсаў адзінай сеткі сувязі ў інтарэсах забеспячэння».

Перавод эканомікі цалкам на вайсковыя рэйкі і новы раўнд масавай мабілізацыі лабіруе «парыя ястрабаў» у Крамлі – найбольш радыкальная частка расейскай эліты. Новыя заклікі да мабілізацыі, якая магла б задзейнічаць да 2 млн рэзервістаў, з'явіліся пасля ўдараў Украіны па базах расейскай стратэгічнай авіяцыі, расказалі The Telegraph блізкія да Крамля крыніцы.

Паводле словаў суразмоўцаў выдання, у «партыі вайны» расце ўпэўненасць, што Пуцін дзейнічае недастаткова катэгарычна. Але блізкія да прэзідэнта людзі пакуль здольныя пераканаць яго, што новая мабілізацыя можа стаць пачаткам калапсу. «Па-першае, яна “падарве эканамічную стабільнасць”, а па-другое, мабілізацыя не патрабуецца, – аргументуе адна з крыніцаў Telegraph: – Навошта нам яна патрэбная цяпер? У нас ёсць ракеты “Калібр”, у нас ёсць добраахвотнікі. Гэтыя рэсурсы пакуль не вычарпаныя».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »