У Слаўгарадскім раёне размыла 85-метровую дамбу
- 25.06.2025, 21:43
- 5,510

Надзвычайнае здарэнне адбылося паблізу аграгарадка Лясная.
У сераду, 25 чэрвеня 2025 года, у 12.35 паступіла паведамленне пра размыў загараджальнай дамбы сажалкі на полі паблізу аграгарадка Лясная Слаўгарадскага раёна. Пра надзвычайнае здарэнне расказалі ў Магілёўскай абласной управе МНС.
Як адзначаюць спецыялісты, скід вады адбываецца ў раку Ляснянка – у прыток Проні. Даўжыня дамбы – 85 метраў, шырыня размыву – пяць метраў.

Цяпер, паводле звестак МНС, пагроза падтаплення населеных пунктаў адсутнічае. Эканамічныя страты устанаўліваюцца.