Норыс перамог ў гонцы «Формулы-1» у Аўстрыі
2- 29.06.2025, 18:16
- 1,738

Ферстапен сышоў пасля старту.
Брытанскі пілот McLaren Ланда Норыс стаў пераможцам гонкі Формулы-1 у аўстрыйскім Шпільбергу.
Другое месца ў аўстралійца Оскара Піястры (McLaren), трэцім фінішаваў манегаск Шарль Леклер (Ferrari).
Дзеючы чэмпіён Макс Ферстапен (Red Bull) сышоў на першым крузе пасля аварыі з Андрэа Кімі Антанэлі (Mercedes).
Наступная гонка Формулы-1 пройдзе ў Вялікабрытаніі 6 ліпеня.