13 чэрвеня 2025, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаецца кватэра за $20 тысяч

8
У Менску прадаецца кватэра за $20 тысяч
ілюстрацыйнае фота

Праўда, ёсць нюанс.

На аўкцыён Дзяржкаммаёмасці трапіла танная аднапакаёвая кватэра ў Менску. Пачатковы кошт "аднапакаёўкі" у Сцяпянцы ўсяго $19,4 тыс. Realt вывучыў, дзе знаходзіцца гэтае жыллё і чаму яно такое недарагое.

Аднапакаёвая кватэра размешчаная на адрасе Геалагічная, 119. Побач лесапаркавая зона і возера Лясное, недалёка ёсць стадыён.

Прыпынак грамадскага транспарту знаходзіцца за 100 метраў, да станцый метро «Трактарны Завод» або «Усход» блізу 25 хвілін язды на грамадскім транспарце.

Жыллё размяшчаецца на другім паверсе двухпавярховага цаглянага дома 50-х гадоў пабудовы. Там усяго 16 кватэр.

Агульная плошча выстаўленага на таргі памяшкання складае ўсяго 18,7 м2. Мяркуючы з апублікаванай планіроўкі, кватэра складаецца з невялікай 6-метровай кухні, якая знаходзіцца адразу ля ўваходу, і 12-метровага жылога пакоя. У “аднапакаёўцы" – адно акно з драўлянай рамай.

Цяпер жыллё знаходзіцца на балансе «менскіх гарадскіх інтэрнатаў». Там растлумачылі, што нерухомасць прапануецца без рамонту: “фатычна – гэта голыя сцены”.

Важны нюанс - свайго санвузла ў кватэры няма.

Аўкцыён прызначаны на 2 ліпеня. Для ўдзелу ў таргах неабходна ўнесці задатак сумай Br5820

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »