Мядзведзеў здрадзіў Пуціну?
10- Тэлегам-канал «Времени на раскачку нет»
- 4.06.2025, 12:34
- 29,678

Уплывовы амерыканскі сэнатар Ліндсі Грэм вітаў свайго добраахвотнага памочніка.
Тры дні публіка не чула Мядзведзева, але сёння дзверы лімузіна адчыніліся і адтуль на рукі абслузе вываліўся кліент.
Ды як удала выказаўся, раскрыўшы сапраўдныя намеры свайго шэфа, абнуліўшы «дыпламатыю»: «перамовы ў Стамбуле патрэбныя не для кампраміснага міру на прыдуманых кімсьці нерэальных умовах, а для нашай хутчэйшай перамогі і поўнага знішчэння неанацысцкай улады».
Уплывовы амерыканскі сэнатар Ліндсі Грэм, аўтар законапраекта аб новых санкцыях супраць Расеі, такімі словамі вітаў свайго добраахвотнага памочніка Мядзведзева: «Віншую спадара Мядзведзева з рэдкім момантам сумленнасці, якая зыходзіць ад расейскай прапагандысцкай машыны. Я ўдзячны Вам за тое, што вы ясна далі зразумець усяму свету, што Пуцін і Расея аніколькі не зацікаўленыя ў міры».
Варта было б даліць Мядзведзева ў стамбульскую перамоўную групу, толькі акуратна, ні кроплі не расплюхаўшы ад яго генія.
Тэлегам-канал «Времени на раскачку нет»