Знаўцы «Што? Дзе? Калі?» не адказалі на пытанне беларуса пра просты прадмет
9- 4.06.2025, 16:17
- 12,002

А вы зможаце?
У трэцяй гульні летняй серыі інтэлектуальнага клуба "Што? Дзе? Калі?", паказанай Першым каналам, каманда Андрэя Казлова перамагла з лікам 6:2.
Адзін з двух балаў тэлегледачам прынёс Аляксей Шматаў з Віцебска, піша КП. Пытанне гучала так:
"Аўтамабілі з Японіі" так называецца праца, якая атрымала Гран-пры на адным фестывалі рэкламы ў 2005 годзе. Плакат быў вельмі лаканічны. На белым фоне два прадметы, якія дызайнер аб'яднаў у адзін малюнак. Увага, дзве чорныя скрыні. Спадар Казлоў, у чорнай скрыні, якая бліжэй да вас, знаходзіцца прадмет, які звязаны з Японіяй. Спадар Мун (знаўца Міхаіл Мун. - Рэд.), в ў той, што бліжэй да вас, прадмет, які звязаны з аўтамабілямі. Што ў кожнай з скрынь?».
Знаўцы адказалі так:
“У першай скрыні - пэндзлік для тушы, а ў другой - малюнак аўтамабіля, які намаляваны гэтым пэндзлікам”.
Вядучы агучыў правільны адказ “З Японіяй звязаны... Адкрыем чорную скрыню. Там веер. Адкрыем іншую чорную скрыню. Там аўтамабільны дворнік. А цяпер паглядзіце на экран. След, які пакідае дворнік на шкле аўтамабіля, нагадвае веер"

Вось такі плакат атрымаўся, калі аб'яднаць гэтыя прадметы.

Знаўцы, нагадаем, у выніку перамаглі ў гульні з лікам 6:2, але пытанне беларуса Аляксея Шматава было прызнанае найлепшым.