16 чэрвеня 2025, панядзелак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая хваля звальненняў у IT-кампаніі Playtika закранула беларусаў

2
Новая хваля звальненняў у IT-кампаніі Playtika закранула беларусаў

Пад скарачэнне патрапілі амаль 160 чалавек.

Геймдэў-кампанія Playtika скараціла да 160 чалавек у камандах Best Fiends і Redecor, беларусаў таксама. Аб гэтым піша devby.

Playtika правяла новую хвалю звальненняў - гэта прыкметна па вялікай колькасці аб'яў аб пошуку працы, якія размясцілі ў LinkedIn нядаўнія супрацоўнікі кампаніі ў Польшчы і Ізраілі. Сярод іх ёсць беларусы, у тым ліку з Беларусі, хаця афіцыйна кампанія пайшла з краіны ў 2024 годзе.

Pocketgamer.biz налічыў 20 такіх аб'яваў. Сярод закранутых пасад - QA, распрацоўшчыкі, мэнэджары, рэкрутары, дызайнеры і іншыя. Паводле інфармацыі mobilegamer.biz, усяго скарацілі да 160 супрацоўнікаў у камандах Best Fiends і Redecor.

Так, адна з крыніц паведаміла, што колькасць іх каманды скарацілася з больш як 200 да амаль 40 чалавек. Іншая крыніца адзначыла, што, прынамсі, 80 супрацоўнікаў былі звольненыя толькі ў польскіх офісах Playtika. Таксама былі закранутыя падрадчыкі і супрацоўнікі ў Ізраілі.

У Playtika каментаваць сітуацыю адмовіліся.

Нагадаем, цяперашняй хвалі скарачэнняў папярэднічала травеньская, калі было звольнена блізу 50 чалавек у берлінскай студыі Wooga, якая належала Playtika.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »