8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала хаваць самалёты на аэрадромах, дзе няма дарог

31
Расея пачала хаваць самалёты на аэрадромах, дзе няма дарог

Абарона супраць фургонаў.

На тэрыторыі расейскай авіябазы і па сумяшчальніцтве цывільнага аэрапорта «Анадыр» («Вугальны»), што на Чукотцы, спадарожнікі зафіксавалі Ту-160. Расейцы яго пераправілі туды пасля паспяховай спецаперацыі СБУ «Павуцінне», піша Defence Express. Авіябаза размешчаная за 6,6 тысячы км ад Украіны і за 500 км ад ЗША.

Найбольш імавернай прычынай перапраўкі на «Анадыр» самалёта ў выданні называюць спробу схаваць Ту-160 ад Сіл абароны Украіны. Бо калі 6,6 тысячы км - гэта не перашкода для дронаў, якія пад'язджаюць на фургонах, то адсутнасць якой-небудзь трасы - так.

У той мясцовасці ёсць толькі часовыя маршруты для экстрэмальных экспедыцый на ўсюдыходах. Уся лагістыка там грунтуецца на авіязлучэннях і абмежаваным марскім суднаходстве падчас адкрытай навігацыі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »