12 чэрвеня 2025, Чацвер, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Менск абрынуўся магутны лівень

6
На Менск абрынуўся магутны лівень

У Сухараве затапіла гандлёвы цэнтр.

У Менску прайшла першая сур'ёзная летняя залева — і, судзячы з усяго, яна відавочна не апошняя. Гараджане дзеляцца ў сацсетках уражальнымі фота: неба імкліва пацямнела, хмары апусціліся проста на дахі дамоў, і ўжо праз некалькі хвілін пачаўся моцны дождж. Дасталася і тым, хто апынуўся пад дахам.

У ГЦ «Сухарава» пасля моцнай залевы затапіла гандлёвую галерэю - са слоў відавочцаў, вада літаральна б'е з падлогі. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Мантажнікаў, 2, дзе размешчаная крама «5 элемент». Відэа з месца падзей з'явілася ў сацсетках увечары 5 чэрвеня.

На кадрах відаць, як па кафлі гандлёвага цэнтра імкліва цячэ вада. Адзін з супрацоўнікаў паведаміў, што яна пачала з'яўляцца проста з-пад пліткі - у некалькіх месцах падлога «ўскіпела» лужынамі. Адкуль менавіта пайшла вада - зверху або з ліўнёвак, пакуль невядома.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »