9 чэрвеня 2025, панядзелак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі раскрытыкаваў уздым ультраправых рухаў у свеце

7
Папа Рымскі раскрытыкаваў уздым ультраправых рухаў у свеце

Пантыфік заклікаў вернікаў пераадолець «выключальнае мысленне».

Папа Рымскі Леў XIV падчас імшы раскрытыкаваў уздым нацыяналістычных палітычных рухаў, назваўшы іх «няладнымі». Пры гэтым ён не згадаў ніводнай канкрэтнай краіны ці палітыка, піша Reuters.

«Няма месца для прадузятасцяў, для «зонаў бяспекі», якія аддзяляюць нас ад нашых суседзяў, для выключальнага мыслення, якое, на жаль, мы зараз бачым, як узнікае таксама ў палітычных нацыяналістычных рухах», — сказаў Пантыфік падчас імшы на плошчы Святога Пятра разам з дзясяткамі тысяч людзей.

Леў XIV заклікаў вернікаў пераадолець «выключальнае мысленне». Паводле яго слоў, гэты тып мыслення, пры якім людзі схільныя бачыць свет у катэгорыях «свой-чужы», «правільны-няправільны», «дапушчальны-непрымальны» ляжыць у аснове нарастаючага ва ўсім свеце нацыяналізму. Пантыфік падкрэсліў, што царква павінна «адкрываць межы паміж народамі» і «разбураць бар'еры паміж класамі і расамі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »