NYT: Magura V7 стаў сур'ёзнай пагрозай для знішчальнікаў Расеі
1- 8.06.2025, 21:54
- 5,708

Украінскі марскі робат у траўні збіў два расейскія Су-30.
За апошнія тры гады ва Украіне распрацавалі шырокі спектр беспілотных апаратаў і рабатызаванай зброі.
Адзначаецца, што Magura V7 здольны запускаць зенітныя ракеты.
Журналісты падзяліліся, што Magura V7 выглядае як абцякальны хуткасны катар з ракетамі, якія размешчаны па баках. Гэты дрон можа на працягу некалькіх дзён знаходзіцца ў адкрытым моры, адсочваючы расейскія знішчальнікі, а затым рабіць ім засаду.
«Гэтыя дроны ўяўляюць сабой будучыню», - казаў прадстаўнік Галоўнай управы вызведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў падчас прэзентацыі зброі.
Ваенны аналітык фінскай кампаніі Black Bird Group Пасі Пароен у размове з журналістамі заявіў, што выкарыстанне Magura V7 само па сабе наўрад ці стане «пераломным момантам» у вайне. Тым не менш ён лічыць, што ў спалучэнні з іншымі сістэмамі гэты робат можа значна ўплываць на поле бою.
У выданні адзначылі, што Украіна заяўляла пра тое, што Magura V7 можа страляць ракетамі «паветра-паветра» і нацэльвацца на знішчальнікі.
Таксама прадстаўнікі ГУР паведамілі журналістам, што надводныя дроны Magura могуць выступаць у ролі «базавых караблёў» для БПЛА, перавозячы і запускаючы невялікія квадракоптары-камікадзэ, якія кіруюцца аператарамі.